Горад першым у Белаурсі аднавіў свой гістарычны герб. Цяпер вось адным зь першых — свой сьцяг.

У яго распрацоўцы бралі ўдзел мастакі з усяе краіны, якія зрабілі шэраг эскізаў. Спыніліся на чырвона‑сінім палотнішчы з гербам пасярэдзіне.

Праект сьцягу адпраўлены ў Геральдычную раду пры прэзыдэнце. Пасьля зацьвярджэньня ён зьявіцца на дзяржаўных установах гораду разам зь дзяржаўным сьцягам. Апроч гэтага, ён будзе вывешвацца на афіцыйныя сьвяты, фэсты й урачыстасьці.

Паводле: Алесь Васількоў, Bulletinonline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0