10 чэрвеня ў Менску прайшла iнфармацыйная акцыя «Iнiцыятывы» ў падтрымку гістарычнай часткі Горадні. Каля трох дзясяткаў актывiстаў, апранутых у цiшоткi «Абаронiм старую Горадню!», раздалi мiнакам 5000 улётак, у якiх была таксама разьмешчаная форма звароту да прэзыдэнта, Адмiнiстрацыi прэзыдэнта, Палаты прадстаўнiкоў ды iншых дзяржструктураў з патрабаваньнем разабарацца ў незаконнай «рэканструкцыi» старой Гораднi.

Нагадаем, што гiстарычная частка аднаго з самых старажытных i прыгожых гарадоў Беларусi зараз знаходзiцца пад пагрозай барбарскага зьнiшчэньня. На месцы старых будынкаў плянуюць збудаваць офiсныя памяшканьнi для расейскага бiзнэсу ды тутэйшых прадпрымальнiкаў.

Улёткi раздавалі ў парках Горкага і Чалюскiнцаў, у сквэрах Мiцкевiча i Купалы, каля ўнiвэрмагу «Беларусь» i станцыi мэтро «Пушкiнская», а таксама на Нямiзе, Верхнiм горадзе, Камароўцы, Прывакзальным сквэры i на праспэкце Скарыны (Незалежнасцi). Паводле ўдзельнікаў акцыі, мінакі ахвотна разьбіралі ўлёткі. Часта людзі проста на месцы запаўнялі звароты ва ўладныя органы.

Паводле iniciative.org

Глядзі таксама:
Фота з акцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0