Заморскае турнэ Вячоркі

Старшыня БНФ Вінцук Вячорка з 14 па 19 траўня быў у Лёндане на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі з афіцыйным візытам. Ён наведаў Палату грамадаў брытанскага парлямэнту, дзе меў спатканьні з усімі асноўнымі фракцыямі парлямэнту. Размова йшла пра пэрспэктывы дэмакратызацыі Беларусі, абарону нашай краіны ад замахаў на яе незалежнасьць з боку Расеі, а таксама стварэньне дэпутацкага клюбу Брытанія–Беларусь. Адбылася таксама гутарка з баранэсай Шатляндзкай, намесьніцай міністра замежных справаў. В.Вячорка наведаў некалькі аналітычных цэнтраў (сярод іх Каралеўскі інстытут міжнародных справаў і оксфардзкі Christ Church College). Асобным пунктам былі сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных аддзелаў найбуйнейшых брытанскіх газэт The Sunday Times, The Financial Times i The Guardian. У Міжнароднай службе BBC World Service В.Вячорка сустрэўся з кіраўнікамі дэпартамэнтаў і нацыянальных службаў. Адной з істотных тэмаў размовы была магчымасьць адкрыцьця беларускай рэдакцыі ВВС. На сустрэчы зь біскупам Портсмуцкім Крысьпіянам Голісам, старшынём Камітэту эўрапейскіх справаў Канфэрэнцыі біскупаў Англіі і Ўэльсу В.Вячорка падкрэсьліў небясьпеку апошніх фактаў рэлігійнага перасьледу ў Беларусі. Кіраўнік БНФ сустрэўся таксама з а.Аляксандрам Надсанам і беларускім зямляцтвам.

Зь Лёндану старшыня БНФ накіраваўся зь візытам у Вашынгтон. Візыт прадоўжыцца да чэрвеня.

Б.Т.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0