БІБЛІЯТЭКА

 

КНІГА ПАМЯЦІ

Трагедия на Немиге / Аўтары літаратурнага праекту П.Сьцепаненка, Т.Равяка. — Вільня: Gudu raљtijos draugija, 2000. — 608 с. — Наклад 1200 ас. ISBN 9955-437-03-0

Роўна год таму ў Менску здарылася трагедыя, што пасьля доўга трымала ў вусьцішы ўсю сталіцу. На прыступках станцыі мэтро «Няміга» трагічна загінула 53 чалавекі. Адной з прыступак да праўды аб трагедыі на Нямізе сталася кніга «Трагедия на Немиге», выдадзеная супольна Цэнтрам абароны правоў чалавека «Вясна» і Цэнтрам сацыяльнае дапамогі «Няміга-99» з удзелам Цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву». Прэзэнтацыя гэтага тому ў цьвёрдай вокладцы з фотаздымкамі й грунтоўнымі матар’яламі пра ахвяр трагедыі адбылася 24 траўня ў памяшканьні Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

Аўтары-складальнікі кнігі Паліна Сьцепаненка й Тацяна Равяка асноўным прынцыпам свае працы бачылі апытаньне толькі тых людзей, якія мелі дачыненьне да трагедыі. У кнізе няма эмацыйных ацэнак, большую частку матар’ялаў складаюць нарысы бацькоў. Гэтым сама тлумачыцца зьмяншэньне разьдзелу пра сьведак трагедыі, бо ў першыя дні было запісана шмат аповедаў, бальшыня зь якіх, як высьветлілася, былі прыдумкамі. Аўтары плянуюць падрыхтаваць новае выданьне кнігі з успамінамі мэдыкаў і міліцыянтаў.

Віктар Мухін

 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі/ Успаміны, артыкулы, дакумэнты; Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня/ Укладальнікі Р.Гарэцкі, Р.Зінава; Пад рэдакцыяй Р.Гарэцкага. — Менск: Тэхналёгія, 2000. — 420 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6234-81-6

У кнізе, выдадзенай да 100-годзьдзя брата Максіма Гарэцкага, вядомага беларускага геоляга, географа й грамадзкага дзеяча, зьмешчаныя архіўныя матар’ялы, вершы, сьпісы твораў акадэміка, а гэтаксама твораў пра яго. У кнізе шмат фотаздымкаў выдатнай якасьці. Набыць можна ў кнігарні «Акадэмкніга» за дзьве з гакам тысячы рублёў.

А.Бельскі. Сучасная літаратура Беларусі: Дапаможнік для настаўнікаў. — Менск: ТАА «Авэрсэв», 2000. — 127 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-6389-61-5

Каштуе 800 з гакам рублёў.

А.Булыка. Беларуска-расейскі слоўнік для школьнікаў. — Менск: ТАА «Авэрсэв», 2000. — 271 с. — Наклад 11000 ас. ISBN 985-6389-42-9

Н.Бярозкіна. Гісторыя кнігадрукаваньня Беларусі (XVI — пачатак XX ст.). 2-е выданьне. — Менск: Беларуская навука, 2000. — 199 с., іл. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0351-7

Ад кніг Францішка Скарыны — да кніг Марціна Кухты. Гэта ўжо другое выданьне кнігі.

А.Вішнеўскі. Гісторыя дзяржавы й права Беларусі: Навучальны дапаможнік. — Менск: ВП «Экапэрспэктыва», 2000. — 319 с. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-6102-39-1

У гэтай кнізе, прызначанай для студэнтаў-праўнікаў, разглядаецца паўстаньне й разьвіцьцё дзяржаўнасьці Беларусі ад пачатку другога тысячагодзьдзя. Цана 1170 рублёў.

Даведнік для паступаючых у сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусі ў 2000 годзе/ Складальнік Г.Асіпенка ды інш. — Менск: Вышэйшая школа, 2000. — 160 с. — Наклад 10000 ISBN 985-06-0619-3

Ідыёт, самы настаяшчы: Першаму прэзыдэнту РБ прысьвячаецца: Творы й экспромты ў розных жанрах. Уклалі К.Атрашэўскі і Л.Буракоўскі. — Менск — Варшава — Масква: Контра-прэс, 2000. — 131 с.

Гэтая кніжыца «паэзіі» ёсьць найпаўнейшым зборам-сьведчаньнем бязьмежнае «любові» беларускага народу да «народнага» прэзыдэнта.

Все белорусские фильмы: Каталог-справочник. Т.2. Игровое кино (1971—1983)/ Аўтары-складальнік І.Аўдзееў, Л.Зайцава; Навуковы рэдактар А.Красінскі. — Менск: Беларуская навука, 2000. — 299 с., іл. — Наклад 1550 ас. ISBN 985-08-0348-7 (т. 2)

У кнізе ў падрабязных анатацыях рэпрэзэнтаваныя ўсе беларускія фільмы ад 1971 да 1983 году. Некаторыя артыкулы дапоўненыя кадрамі зь фільмаў. Цана 2650 рублёў.

Г.Кісьліцына. Лірычная мініятура як жанар беларускае літаратуры/ Навуковы рэдактар І.Багдановіч. — Менск: Беларуская навука, 2000. — 118 с. — Наклад 700 ас. ISBN 985-08-0354-1

А.Клышка. Буквар: Падручнік для падрыхтоўчых клясаў агульнаадукацыйнае школы зь беларускаю моваю навучаньня. 3-е выданьне. — Менск: Народная асьвета, 2000. — 200 с., іл. — Наклад 36000 ас. ISBN 985-12-0123-5

І.Роўда ды інш. Экзамэн зь беларускае мовы: Дапаможнік для абітурыентаў і вучняў старэйшых клясаў/ І.Роўда, В.Красьней, І.Шкраба. — Менск: ТэтраСыстэмс, 2000. — 160 с. — Наклад 4000 ас. ISBN 985-6577-04-7

В.Круталевіч, Я.Юхо. Гісторыя дзяржавы й права Беларусі (1917—1945). 2-е выданьне. — Менск: Беларуская навука, 2000. — 132 с. — Наклад 10000 ас. ISBN 985-6598-07-

Усяго за 625 рублёў аўтарытэтнае дасьледаваньне дзяржаватворчых працэсаў у Беларусі ў ХХ ст. прафэсараў В.Круталевіча й Я.Юхо.

Курсавыя й дыплёмныя работы зь беларускае мовы. Навучальны дапаможнік/ Ю.Бабіч, І.Бондал, Л.Васюковіч ды інш.; Пад рэдакцыяй Л.Васюковіч. — Менск: Унівэрсытэцкае, 2000. — 248 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-09-0296-5

Аўтары паспрабавалі сыстэматызаваць усе патрабаваньні, што маюць быць узятыя пад увагу студэнтам у часе напісаньня курсавой ці дыплёмнай работы зь беларускае мовы. Гэтаксама зьмешчаны ўзоры напісаньня асобных частак работ.

Матар’ялы з гісторыі Беларусі: Даведачны дапаможнік/ Складальніца Н.Шарова. — Менск: ВП «Экапэрспэктыва», 2000. — 192 с. — Наклад 10000 ас. ISBN 985-6598-07-9

Л.Скоринкин. Золотая паутина: Стихотворения. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 64 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6318-63-7

М.Стрыгалёў. Vigilia tertia (Третья стража): Стихотворения. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 351 с., іл. — Наклад 1300 ас. ISBN 985-02-0200-2

Царэўна ў падземным царстве. Беларускія народныя казкі з збору А.Афанасьева/ Пераказаў і ўклаў У.Ягоўдзік. — Менск: Полымя, 2000. — 64 с., іл. — Наклад 7000 ас. ISBN 985-07-0264-8

Пётар Явіч. Ілюстраваны альбом жывапісных твораў (у беларускай, расейскай, вугорскай і ангельскай мовах). Складальнікі В.Рыбакоў і М.Рызо. Аўтар тэксту М.Гугнін. — Віцебск, 1999. — 160 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-454-053-7

Творы вучня Юдаля Пэна, беларускага мастака вугорскага паходжаньня Пятра (Іштвана) Явіча належаць да рэалістычнага жанру. Альбом можна набыць за 1560 рублёў у кнігарні «Вянок», што ў Траецкім прадмесьці ў Менску.

А.Яновский, В.Бобышев. Дипломатика и дипломаты России (от Ивана ІІІ до Петра Великого). — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2000. — 93 с. — Наклад 300 ас. ISBN 985-445-278-6

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0