Навукоўцы абнародавалі сьпіс самых брудных месцаў беларускіх рэк.

Паводле лабараторыіі воднага маніторынгу і кадастра Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў,

Самыя забруджаныя ў Беларусі:

    Свіслач ніжэй Мінска

    Дняпро ніжэй Магілёва;

    Случ ніжэй Салігорска;

    уся рака Уза;

    Дзвіна ніжэй Наваполацка;

    Нёман ніжэй Гродна;

    Буг ніжэй Брэста;

    Бярэзіна ніжэй Бабруйска і ніжэй Светлагорска;

    Прыпяць ніжэй Мазыра.

Самыя чыстыя:

    Дзвіна да Полацка і яе прытокі — Дзісна, Ула, Усвяча, Каспля;

    Нёман і яго прытокі, акрамя Віліі і Ушы;

    рэкі Лясная і Нараў;

    Дняпро вышэй Оршы;

    Бярэзіна вышэй Барысава;

    Пліса вышэй Жодзіна;

    Сож вышэй Крычава;

    Прыпяць вышэй Пінска і вышэй Мазыра, яе прытокі — Ясельда вышэй Бярозы, Гарынь і Ільва.

***

Чыстай застаецца вада ў азёрах Нарач, Свіцязь, большасці вадаёмаў на Браслаўшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?