Паштовая скрынка

 

Эдуарду Р. з Гомеля. Усе кантакты зь іншым сьветам мусілі адбывацца праз расейскую мову, дый цяпер гэта накідаецца. Таму й ня могуць крэольскія СМІ абыходзіцца без расейскіх цытатаў, вершаў, фразэалёгіі. «Масква ў тэлевізары і галаве». За вонкавым касмапалітызмам расейскамоўных выданьняў — выразны дзяржзаказ. За вонкавай абмежаванасьцю бел. выданьняў — адкрытасьць сьвету.

 

Анатолю М. зь Менску. У Вашым апісаньні атмасфэры канцэрту паган-року няма спэцыяў, пра групы пішаце прыкладна як для камсамольскай газэты, каб нідзе нікога не пакрыўдзіць, а ўсё з-за таго, што пра маргінальнае ў музыцы вы пішаце з дапамогаю структураў і шаблёнаў, паводле якіх пішуць пра папсу ці прэстыжныя рок-групы. Выходзіць бяздушна. А яно патрабуе сямейнага, індывідуальнага погляду!

 

Віктару Ф. зь Менску. Чакаем новых малюнкаў. Адбіраць лепшае будзем і надалей.

 

Яну зь Берасьця. Гэта калі не крутня, дык дзіцячыя гульні. Лепш пакуль пачакайце. Далучайцеся да тых, каму нельга не давяраць.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0