Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Даведнік беларускага журналіста/ Пад рэдакцыяй В.Вячоркі, П.Фэнрыха. — Шчэцін — Менск, 1999. — 198 с.

Кніга паўстала ў выніку цыклю беларуска-польскіх сэмінараў, зладжаных Фундацыяй разьвіцьця лякальнае дэмакратыі (Шчэцін) і цэнтрам «Супольнасьць» (Менск) для маладых беларускіх журналістаў. Кніга зьмяшчае парады як у спосабе напісаньня тэкстаў і рыхтаваньня матар’ялаў, гэтак і ўва ўніканьні моўных памылак (гэтай тэме прысьвечаныя тэксты Пётры Садоўскага й Вінцука Вячоркі). У аздобе вокладкі выкарыстаны адзін з нумароў «Нашае Нівы».

Кантакты й дыялёгі. № 4-5 (52-53), красавік-травень 2000. — Менск, 2000. — 64 с. — Наклад 299 ас.

Палова нумару прысьвечана чарговаму Кангрэсу беларусістаў, што нядаўна адбыўся ў Менску.

Arche. № 3 (8), 2000. Габрэйскі нумар. — Менск: 2000. — 296 с. — Наклад 1200 ас. ISSN 1392-9682

Нумар пра беларускіх жыдоў пры канцы ХХ ст.: мастацкае люстэрка ўнікальнай цывілізацыі.

І.Навуменка. Раньні Кузьма Чорны (1923-1929). — Менск: Беларуская навука, 2000. — 95 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-08-0356-8

У кнізе разглядаюцца тыя творы «беларускага Дастаеўскага», што найчасьцей абміналіся крытыкаю.

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0