Учора ў 18.30 у хаце супрацоўнікамі сілавых структур быў затрыманы сябра прэс-групы Штаба Аляксандра Мілінкевіча Аляксей Шэін. Гэтыя хвіліны яго вязуць у суд Маскоўскага раёна Мінска. Аляксей Шэін абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 156 КааП РБ “дробнае хуліганства”.
Як паведаміў праз смс-паведамленне сам Аляксей Шэін, учора ўвечары да яго да хаты ўварваліся міліцыянты з аўтаматамі і супрацоўнікі КДБ. Яны правялі вобыск, канфіскавалі асабістыя рэчы. Зачым арыштавалі і павезлі ў спецпрыёмнік на вуліцы Акрэсціна, дзе ён і правёў ноч.
Сайт Мілінкевіча (люстэрка)