“Алмаз” vs. Талаш

 

На пачатку мінулага тыдня ў Беларусі зьявіўся новы кіраўнік МУС. Пятым за 6 гадоў кіраўніком сілавога ведамства стаў былы кіраўнік службы бясьпекі Лукашэнкі, а раней – спэцаддзелу МУС “Алмаз” Уладзімер Навумаў.

Прызначаючы, Лукашэнка сказаў пра Навумава, што гэта — “цалкам мой чалавек”. Чаму ўсё-ткі ня Ўдовікаў, і чым Навумаў заслужыў такі абсалютны давер?

Пры канцы 1998 г. беларуская прэса і расейскія СМІ двойчы пісалі аб стварэньні ў нетрах МУС Беларусі нейкага звышсакрэтнага аддзелу “па барацьбе з тэрарызмам і наркадзялкамі ўва ўмовах лясіста-балотнай мясцовасьці”. Іншымі словамі, па барацьбе з партызанамі. Згодна з інфармацыяй зь іншых крыніцаў, структура гэтая мела займацца адсочваньнем сувязяў генэралітэту беларускага войска і высокапастаўленых дзяржчыноўнікаў і акцыямі запалохваньня. Ачольваў новую структуру нейкі палкоўнік па мянушцы “наёмнік”. У складзе групы было каля 200 чалавек, выключна афіцэры. Расейскія мэдыі паведамлялі, што змагацца “ў лясной і балоцістай мясцовасьці” іх навучалі на расейскіх базах расейскія спэцыялісты. Ці не Навумаў узначальваў тую сакрэтную групу, асноўнай задачай якой мела стаць ахова цэласьці расейскіх газаправодаў у выніку ўзьнікненьня “складанасьцяў” у Беларусі?

Ці зьвязаная колішняя службовая дзейнасьць генэрал-маёра Навумава з падобнымі структурамі, адказаць нельга.

Як бы там ні было, Лукашэнка ў чарговы раз прадэманстраваў гэтым прызначэньнем, што ён па-ранейшаму не давярае “мянтам”. І што ён баіцца змаганьня ўва ўмовах “лясіста-балоцістай мясцовасьці”.

З.Г.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0