Затрыманьні актывістаў
За раздачу ўлётак з заклікам да байкоту, агітацыю за ўдзел у “Маршы Свабоды” або ляпленьне наклеек былі за мінулы тыдзень затрыманыя: у Клецку – Яўген Туравец, у Рэчыцы – Настасься Мароз, у Менску – Уладзімер Кішкурна, Уладзімер Бордак, Зьміцер Касьпяровіч, Стас Івашкевіч, Алег Счаратун, Андрэй Курбакоў, Лявон Садоўскі, Валеры Жэрбін, Натальля Емяльянава, Валянцін Баранаў, Сяргей Андросаў, Віталь Радкевіч, Андрэй Сінякоў, Натальля Емельяновіч, Банадысь Кляўзэ, Сяргей П’яных, Анатоль Прус, Аляксандар Ціхановіч, Васіль Шабуневіч, у Лідзе – Юры Войцікаў і Артур Ганько, у Гомелі — Анатоль Паплаўны, Мікола Агароднік і Мікола Зялёнка (два апошнія – жыхары Баранавічаў), у Берасьці — Васіль Андрасюк, у Магілёве – Андрэй Дзьвігун, Віталь Макаранка, у Баранавічах — Алесь Пікула, Алесь Грыцавец і сталы аўтар “НН” Руслан Равяка, у Бабруйску — Эдуард Грынявецкі і яшчэ тры чалавекі, імёны якіх нам пакуль невядомыя, у Жодзіне — Павал Красоўскі.
Да штрафаў або папярэджаньняў былі засуджаныя людзі, затрыманыя на папярэдніх тыднях: гэта Аляксандар Кадукоў, Міхал Аржаеў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Кішкурна, Лявон Садоўскі, Сяргей Карбоўскі, Валянцін Гатоўкін, Віктар Івашкевіч, Зьміцер Касьцюкевіч, Алесь Бяляцкі, Юры Хадыка, Сяргей Рабкевіч, Мікалай Раманаў, Сяргей Шынкевіч (усе — Менск), Аляксандар Катляроў (Слуцак).
Чакаецца суд над Сяргеем Ярцам, Раманам Бабаеўскім, Уладзімерам Раманоўскім, В.Арэхавым, Яўгенам Суднікам, Сяргеем Савіным, Аляксеем Кубранавым, Сяргеем Андросавым, Зьмітром Касьпяровічам, Аляксеем Андросавым, Марынай Сініцынай, Сяргеем Шынкевічам, Цімохам Акудовічам, Валер’ем Жэрбіным, Валянцінам Голубевым, Сяргеем Міхновым, Яўгенам Афнагелем, Сяргеем Алферам, Настасьсяй Мароз (у Рэчыцы), Зьмітром Бялькевічам, Ільлём Ядранцавым, Банадысем Кляўзэ, Максімам Абрамчуком, Паўлам Юхневічам, Ігарам Маханьком (сямёра апошніх – у камісіі па непаўналетніх), Анатолем Паплаўным (у Гомелі), Міколам Зялёнкам, Міколам Агароднікам (абодва — у Баранавічах), Эдуардам Грынявецкім (у Бабруйску), Сяргеем Грынём (у Берасьці), Юр’ем Войцікавым, Артурам Ганьком (абодва — у Лідзе).
Перад Маршам Свабоды былі затрыманыя Сяржук Мацкойць і Аляксей Андросаў.
Сьпіс падрыхтаваны з дапамогай Праваабарончага цэнтру “Вясна-96” і БНФ “Адраджэньне”.
“НН”