Паштовая скрынка
Сяргею Я. зь Менску. У адным Вашым фэльетоне ўсё псуе прысутнасьць А.Лукашэнкі і Ў.Замяталіна. Быццам бы бязь іх не абысьціся. У другім – тэма дробная. Палітычная сатыра ў недэмакратычнай краіне ня можа зьбівацца на прыватнасьці.
Саню з mailru.com. Да “традыцыяналісцкага сьветасузіраньня” ставімся скептычна. Рацыянальнасьцю, дынамізмам і этыкаю працы, уласьцівымі заходняму грамадзтву, захапляемся, бо й самі да яго належым.
Сяргею М. з Друцкаўшчызны. Слушна, што ўсе гэтыя народныя забабоны і вераваньні — “лухта”. Іх на тое і сеюць ворагі нашага народу, каб латвей трымаць яго ў ярме. Ня будзем іх яшчэ раз паўтараць. Пішэма пра вечнае.
Сяргею Б. з Гомеля. Верш і нататкі пра дзяўчатаў напісаныя пад моцным уплывам Славаміра Адамовіча. Мо таму вы ў іх гаворыце трохі не сваім голасам.