Ці пойдзеце?
Ці зьбіраюцца на выбары 15 кастрычніка дзеячы беларускай культуры?
Міхась Тычына, літаратуразнаўца:
У cавецкія часы я на такія выбары браў адмацаваньні – як быццам ехаў у камандзіроўку. Цяпер няма чага таіцца, таму я байкатую выбары адкрыта.
Валік Грышко, лідэр рок-групы “Беларускі клімат”:
Абавязкова пайду. Хаця б таму, што ніколі раней не галасаваў і пачуваю сябе ў нейкім сэнсе вінаватым за тое, што адбылося і зараз адбываецца.
Леанід Галубовіч, пісьменьнік:
Пэўна, што не. І жонка мая таксама ня пойдзе. Чаго ісьці, калі Амэрыка не прызнала і Эўропа не прызнала.
Вячаслаў Корань, саліст рок-гурту “Ўліс”:
Не пайду, бо лічу гэтыя выбары бессэнсоўнымі. Яны пройдуць пад наглядам адміністрацыі і будуць, мякка кажучы, недэмакратычныя.
Васіль Сёмуха, перакладчык:
Выбарчую палатку не выбіраю. Пачакаю, пакуль адбудуцца сапраўдныя выбары.
Апытвала Ганна Штэйнман