Затрыманьні актывістаў

 

За раздачу ўлётак з заклікам да байкоту, агітацыю за ўдзел у “Маршы Свабоды” або ляпленьне наклеек былі за мінулы тыдзень затрыманыя:

Горадня — Сяржук Паўленка, Людміла Якчук, Андрэй Мялешка, Эдуард Дзьмухоўскі, Вадзім Саранчукоў, Юлія Дарашкевіч і яшчэ два маладафронтаўцы з Гарадзенскай вобласьці, імёны якіх нам не ўдалося даведацца;

Полацак — Сяргей Кухарэнка;

Салігорск — Андрэй Лапановіч і Зьміцер Тычына;

Маладэчна — Тадэвуш Шусьціцкі.

Сярод прысудаў вылучаюцца сваёй нематываванай суворасьцю штраф менчукам Сяргею Шынкевiчу (150 мінімальных заробкаў) і Ўладзімеру Раманоўскаму (10 сутак арышту). Праваабарончы цэнтар “Вясна” паведамляе, што за ўдзел у акцыі “Байкот-2000” у Беларусі былі затрыманыя або засуджаныя больш за 100 чалавек.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0