Грамадзянка Беларусі разьбілася, выскачыўшы з балкона на восьмым паверсе жылога дома на тэрыторыі гандлёвага прадстаўніцтва Расеі ў Токіё. Яе адвезьлі на машыне хуткай дапамогі ў найбліжэйшую больніцу, дзе лекары канстатавалі сьмерць.

Жанчыну звалі Ала Бандарэнка.

Яна каля 10 год жыла ў Японіі разам з мужам, які займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, працуючы паводле кантракту. Яны арандавалі адну з кватэр у комплексе расейскага гандлёвага прадстаўніцтва.

Крыніцы ў гандлёвым прадстаўніцтве зазначаюць, што выпасьць з вакна ці балкона гэтага будынка немагчыма. Таму высоўваецца вэрсія самагубства. Паліцыя вядзе расьсьледаваньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?