Паштовая скрынка

 

Стасі С. зь Менску. Чаму Вы думаеце, што ваша праца пайшла на глум, калі па Ясенінскай акрузе, дзе вы праводзілі агітацыю за байкот, у рэальнасьці прагаласавалі 34% выбарцаў або 41% нават паводле першапачатковых прыпісачных зьвестак з выбарчай камісіі? Узятыя са столі па загадзе зьверху лічбы, якія зьявіліся ў панядзелак няясна адкуль (53%), нікога за межамі студыі БТ падмануць ня могуць. Ня трэба журбы: гэтым разам Вы перамаглі і маральна, і палітычна, бо сьвет камэдыі прыпісак не прызнаў і нават напалоханы Пуцін неадкладна выклікаў Лукашэнку “на дыван” для справаздачы. …Дый не на выбарах вырашаецца доля краіны.

 

Міколу Б. з Дубровы. Калі б Вашу “Маркоту” прачыталі вучні, яны баяліся б у школу хадзіць.

 

Раісе Ж.-Г. з Таронта. Няма чаго перапрашаць - і рэпліка Ваша дарэчы была, і ўдакладненьне толькі прыцягнула да яе большую ўвагу, якой яна была вартая.

 

Алексу Г. зь Менску. Каб Вы пра гэта паведамілі ў ліпені, яно было б цікава. Варта таксама даваць больш разгорнутыя матэрыялы. Калі ж навіна “не разгортваецца”, тады можна задумацца, ці гэта дастаткова важная для “вечнасьці” тэма.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0