Чуйнаваньне ў валадарстве сну

Яшчэ ў 1963—1964 г. Мікола Ермаловіч выдаваў падпольны рукапісны “Падсьнежнік”, рэфлексію на тагачасныя падзеі. Выйшлі толькі чатыры нумары. Адхіленьне ад улады Мікіты Хрушчова і ўсталяваньне атмасфэры падазронасьці і выкрывальніцтва ў грамадзтве прымусіла гісторыка спыніць выданьне. Праз 11 гадоў зьяўляюцца “Гутаркі”, у якіх зьмяшчаліся артыкулы і творы, што не маглі быць надрукаваныя ў дзяржаўных выданьнях.

Тут неабходна зрабіць невялікае адступленьне, каб сказаць пра асяродак, у якім разыходзіліся творы М.Ермаловіча.

Мастак Яўген Кулік быў гаспадаром майстэрні, якая разьмяшчалася пад самым дахам будынка на праспэкце Леніна (цяпер Скарыны), вокны якога глядзелі акурат на КГБ. Майстэрня Яўгена Куліка была прыстанкам апазыцыйна настроенай інтэлігенцыі. На “Паддашку” зьбіраліся Генадзь Сокалаў-Кубай, Лявон Баразна, Міхась Раманюк, Зьміцер Санько, Віктар Маркавец, Алесь Марачкін, Алесь Разанаў, Зянон Пазьняк, Міхась Чарняўскі і іншыя.

У майстэрні абмяркоўваліся падзеі ў СССР і сьвеце, нараджаліся праекты культурніцкіх акцыяў. Ува ўмовах брэжнеўскага застою, таталітарызму і дэнацыяналізацыі грамадзтва апазыцыйнасьць вымагала захадаў кансьпірацыі. Гаспадар вывешваў на акне ручнік: усё нармальна, можна заходзіць.

Таму ня дзіўна, што калі Ермаловіч прынёс менавіта сюды першую “Гутарку”, дык быў упэўнены: яна не прападзе. Гутаркі рыхтаваліся ўласна аўтарам у “Ленінцы” (цяпер — Нацыянальная бібліятэка), набіраліся на друкарцы ў Маладэчне, потым прывозіліся ў Менск, на Паддашак, і перадаваліся Куліку. Адсюль яны ўжо разыходзіліся сталіцаю.

Гутаркі былі пашыраным жанрам нелегальнае літаратуры ў ХІХ ст., таму нездарма гэтая назва была выбраная М.Ермаловічам для нелегальнага пэрыёдыка. У выданьня быў дэвіз “Аб усім, што баліць”. “Гутаркі” друкаваліся на аркушах паперы фарматам А4 з аднаго боку, а колькасьць старонак вагалася ад адной да пяці. У кожнай “Гутарцы” зьмяшчаўся толькі адзін твор на злабадзённыя гістарычныя, сацыяльныя, моўныя тэмы.

Зь левага боку першага аркуша разьмяшчалася дата выхаду гутаркі і ейны парадкавы нумар (першы нумар выйшаў 14 лістапада 1975 г. пад назвай “І вось запрэгліся ўсе трое”). Для пэрыёдыка быў абраны эпіграф “Толькі гутарка ходзіць такая”. Падпісаныя гутаркі былі псэўданімам — Сымон-Беларус.

Усяго зафіксавана 45 гутарак, апошняя пазначаная 17 лістапада 1976 г. Пры канцы 1976 г. выданьне “Гутарак” прыпынілася. Але спадара Міколы ўжо, на жаль, няма, каб сказаць, чаму.

А.Г.


Пералік “Гутарак”, што перахоўваюцца
ў Архіве Найноўшай Гісторыі
ГА “Дыярыуш”.

 

1975 год

1. Гутарка: “І вось запрэгліся ўсе трое”. – 14.ХІ. №1. – 2 с.

2. Гутарка: “Быкоўскі на пасадзе”. – 21.ХІ. – №2. – 4 с.

3. Гутарка: “Навошта свінні рогі?”. – 28.ХІ. — №3. – 1 с.

4. Гутарка: “З днём сталінскай канстытуцыі”. – 5.ХІІ. — №4. – 2 с.

5. Гутарка: “Мова – сцяг народу”. – 12.ХІІ. — №5. – 2 с.

6. Гутарка: “Прывесці да адпаведнасці”. – 19.ХІІ. — №6. – 2 с.

7. Гутарка: “Таму, хто прачнуўся”. – 26.ХІІ. — №7. – 2с.

 

1976 год

8. Гутарка: “Рагвалод і Рагнеда”. — 2.01. №1 (8). – 3с.

9. Гутарка: “Прычына нашых крыўд і бед”. — 9.01. №2 (9). – 2с.

10. Гутарка: “Няміга і Менск”. – 16.01. — №3 (10). – 2 с.

11. Гутарка: “Существительное”. – 23.01. — №4 (11). – 5 с.

12. Гутарка: “З чым ідзём да з’езду”. – 6.02. — №6 (13). – 2 с.

13. Гутарка: “Кастусь Каліноўскі”. – 13.02. — №7 (14). – 2 с.

14. Гутарка: “Мсціслаў не аднаго сціснуў”. – 20.02. — №8 (15). – 2 с.

15. Гутарка: “Прадказанні, якія збыліся”. – 27.02. — №9 (16). – 3 с.

16. Гутарка: “Інтэлігенцыя – вочы народу”. – 5.03. — №10 (17). – 1 с.

17. Гутарка: “Пра змест і форму”. – 12.03. — №11 (18). – 1 с.

18. Гутарка: “Ці страшная нам культура?”. – 19.03. — №12 (19). – 3 с.

19. Гутарка: “Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё” – 26.03. — №13 (20). – 2 с.

20. Гутарка: “Цэнтралізацыя, дэцэнтралізацыя і дэмакратыя”. –9.04. — №15 (22). – 2 с.

21. Гутарка: “Зноў цяжар”. – 16.04. — №16 (22). – 4 с.

22. Гутарка: “Скаргі”. – 30.04. — №18 (25). – 4 с.

23. Гутарка: “Чаму няма парадку”. – 14. 04. — №20 (27). – 1 с.

24. Гутарка: “Цяжкасці і перспектыва”. – 1.05. — №21 (28). – 1 с.

25. Гутарка: “Раней пан, цяпер план”. – 2.06. — №24 (31). – 1 с.

26. Гутарка: “Пра ідэалагічнае суіснаванне”. –18. 06. - №25 (32). – 2с.

27. Гутарка: “Пра мову і каўбасу”. – 9.07. — №28 (35). – 2с.

28. Гутарка: “Чужаземец”. – 23.07. — №30 (37). – 4 с.

29. Гутарка: “Самая нацыянальная”. – 6.08. — №32 (39). – 2с.

30. Гутарка: “Гісторыя аднаго паэта”. – 17.11. — №38 (45). – 2 с.

 

Аўтар выказвае падзяку ГА “Дыярыуш” і ягонай старшыні Ларысе Андросік за дапамогу ў падрыхтоўцы матар’ялаў. Назвы гутарак падаюцца ў правапісе арыгіналу.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0