Паштовая скрынка

 

Ганьне М. з Койданава. Калі ласка, пішэце трохі разборлівей. Вочы баляць чытаць.

Ядзьвізе і Марату Г. зь Менску. Жанр файны. “Навагоднія абразы беларускаму народу” варта было б падхапіць пісьменьнікам-постмадэрністам. Што да зьместу, дык застаецца адно паўтарыць: менш глядзіце, ня слухайце, не чытайце. У Вас ёсьць свае газэты і радыёстанцыі, мо слабейшыя, затое ад іх сэрца не шчыміць.

Андрэю І. зь Менску. Калі вы адчуваеце ў сваёй палітычнай дзейнасьці фальш ці безнадзейнасьць, калі Вы палітыкуеце “церазь сілу”, зрабеце перадых, адыдзеце ад сваёй юнацкай арганізацыі дзеля іншага роду беларускае дзейнасьці. Словамі, лістамі ў “НН” тутака рады не дасі: нашых палітычных лідэраў Вы не перайначыце. Калі яны “страцілі агеньчык”, як Вы пішаце, і “гуляюцца ў кампутарныя гульні”, знайдзеце сабе такі асяродак беларушчыны, дзе ў кампутарныя гульні ніколі не гуляюцца. Іх у Беларусі – дзясяткі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0