БМА рыхтуе да выданьня

Беларуская Музычная Альтэрнатыва падзялілася плянамі на наступны год. У лютым БМА плянуе выдаць альбом “На Неба” пераможцы Рок-каранацыі-2000 у намінацыі “Адкрыцьцё году” — гурту «Безь Білета». 13 лютага ў клюбе “Акварыюм” адбудзецца прэзэнтацыя альбому “MORE каханьня”, прымеркаванага да Дня ўсіх закаханых – ён будзе зьмяшчаць найлепшыя “песьні пра каханьне” NRM, «Безь Білета», «Крамы», «Новага Неба», «Нэйрадзюбелю», Kriwi, «Палацу», «Белага Сну» і Existu. І быццам бы да кожнай касэты будзе прыкладзены прэзэрватыў. Таксама ў лютым БМА плянуе прэзэнтаваць першы нумар “самага чэснага беларускага музычнага часопісу” POST’R. Увесну ж пры ўдзеле БМА будуць выдадзеныя альбомы Сержука Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, кампакт-дыск “Легенды Вялікага Княства” з музыкай старажытнай беларускай дзяржавы і трэці альбом з сэрыі “Вольныя Танцы”.

Андрусь Белавокі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0