Паштовая скрынка

Анатолю В. зь Менску. Вашы “Сабачыя гісторыі” кусаліся б з Шніповымі, бо ў апошняга яны не пра дачыненьні зьвярушак і людзей, а ў сутнасьці сваёй пра канфлікт тубыльцаў і калянізатараў.

Уладзімеру К. зь Менску. Чытаецца “Архэ”, як і пішацца – з націскам на другі склад.

Юр’ю Ч. зь Пінску. Але і рэдактары – таксама людзі. У ацэнцы твораў спадарыні М. з Вамі згодныя. Тэкст “Творчасьць” — перайманьне зь Ігара Бабкова. Як і многія перайманьні, горшы за арыгінал.

Грамадзкаму кар. з Пружаны. У нас няма свайго карэспандэнта ў Пружане. Каб жа Вы самі і расьсьледавалі злоўжываньні таго ксяндза дый даслалі нам разам са здымкамі?


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0