наша бацькаўшчына – Цэнтральная Эўропа

 

Сьмерць вёскі

Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны ўзрос уціск культурных правоў сэрбалужычанаў – аўтахтоннай нацыянальнай меншасьці. Гэтая маленькая заходнеславянская нацыя жыве ў Лужыцкай акрузе ва ўсходненямецкіх землях Саксонія і Брандэнбург з VI ст. Сэрбалужычанамі лічаць сябе 60000 чалавек, палова зь іх дасёньня гаворыць мовай сваіх продкаў. Сэрбалужыцкая мова належыць да тых эўрапейскіх моваў, якім пагражае зьнікненьне. Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны мінула дзесяць год, але палітыка нямецкага ўраду што да лужычанаў мала адрозьніваецца ад камуністычнай. Урад напалову зьменшыў свае субсыдыі для Сэрбскай Фундацыі, якая падтрымлівала большасьць адукацыйных і культурных лужыцкіх арганізацыяў. Гэта паставіла пад пытаньне далейшае існаваньне лужыцкіх школаў, дзіцячых садкоў, мэдыяў.

Яшчэ за часоў камуністычнай НДР, дзе хранічна не хапала сыравіны, некалькі лужыцкіх вёсак былі разбураныя, а на іх месцы была распачатая здабыча бурага вугалю адкрытым спосабам. Працэс працягнуўся ў ФРН пасьля ўзьяднаньня. Нямецка-сэрбская вёска Горна (нямецк.)/Рогаў (сэрбск.) была выселеная 27 верасьня 1998 г. дзеля адкрыцьця новае капальні. Цяпер яна памірае...

Ю.С.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0