Меркаваньне экспэрта

 

Анатоль Гуляеў
віцэ-прэзыдэнт Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

Зь перадвыбарчае актыўнасьці мінулага тыдня запомнілася толькі перадача “Падзея” на БТ зь Сяргеем Навоевым, які ліў бруд на свабодныя прафсаюзы, у прыватнасьці, на салігорскі — новая хваля кампрамату. Але ў мяне такое адчуваньне, што ў наступны тыдзень-другі заявяць пра сябе новыя моцныя кандыдаты. Гэта будуць людзі з намэнклятуры – ці былой, ці сёньняшняй. На маю думку, менавіта яна адыграе вядучую ролю ў тым, як складуцца падзеі. Той-іншы прыгадвае прозьвішча рэктара БДУ Казуліна.

Да Домаша ёсьць увага ў намэнклятурных колах — ён працаваў ва ўладных структурах, да яго прыглядаюцца, але праблема ў тым, што яго актыўна падтрымлівае апазыцыя, а, значыцца, не падтрымае Расея, для якой беларуская апазыцыя ва ўладзе — гэта NATO пад Смаленскам. Што тычыцца продажу буйных беларускіх прадпрыемстваў, накшталт “Белшыны”, расейцам, простай сувязі з выбарамі я тут ня бачу. Экспансія расейскага бізнэсу — аб’ектыўны працэс.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0