Дзівосы і сьмяхоты
памылкі друку паводле допісаў у рэдакцыю “НН”
Напэўна, віленскія паліцыянты ведалі, што шукаць, бо знайшлі багата дынаміту ды іншых выбуховых прынадаў.
Як пісаў ваш часопіс, нават пры расьследаваньні справы пра забоства сьвятара ў Берасьці ўстанавілі, што меў месца й адыграў ролю гомасэксуальны кантакт...
А сама гэтая паштовая дэтэктыва, безумоўна, неверагодная. Яна, не сумняваюся, будзе запісана ў аналягі нашай пошты як зьява рэдкая і выключная.
У нашай краіне зараз існуе некалькі цэнтраў прыцягненьня разнастайных антыдыктарскіх сілаў.
Сьмерць была вельмі заўчаснай, і нават было праведзенае з гэтай нягоды спэцыяльнае расьсьледаваньне.
Шаноўны Б.Т. у мінулым нумары “НН” з нагоды публікацыі ў “Звяздзе” расейскамоўнае ўкладкі ПС саюзнае дзяржавы Б. і Р. назваў мясцовую “НГ” наймацнейшым нацыянальным выданьнем”.
Так званая “жывая археаёгія” імкнецца поўнасьцю аднавіць рэальныя працэсы матэрыяльнага жыцьця ранейшых эпох.
У продажы зьвіліся перакідныя календары для каталікоў і праваслаўных.
Яна шчыльнее ў гарадох, лузьнее ў палёх і лясінах.
Цяпер пагалоўе зуброў у сьвеце складае 2 тысячы, блізу чэрці зь іх – у Беларусі.
Аднойчы перад праваслаўным Раством ён прыдбаў колькі вялікіх пэтардаў, паклаўшы іх у кішэню штаноў. Хлопец вельмі сьпяшаўся пахваліцца новымі цацкамі ды выбухнуць іх разам зь сябрамі.
Сабраў Мікола Раманоўскі