Паштовая скрынка

Івану К. зь Менску. “НН” скептычна ставіцца да тэорыяў Лява Гумілёва, бо яны шарлятанскія і антынавуковыя. Таму тэрміналёгіі, запазычанай з гэтых працаў, “НН” не ўжывае. Абрэвіятуру РБ ужываем рэдка, толькі калі гаворка ідзе канкрэтна пра гэтую васальную дзяржаву.

Уладзімеру С. з Гомеля. Не ўва ўсім згодныя з Вашым поглядам на чарнобыльскія праблемы.

У.П. зь Менску. Як для навінаў — запозна прыйшло ў рэдакцыю. Як для лістоў у рэдакцыю — замала “аўтара” ў допісе. Таму не друкуем.

Людміле Г. зь Менску. Імпрэза, відаць, не была шчодраю на дробязі, цікавыя для назіраньня. Як інфармацыя ж, такі допіс будзе запатрабаваны толькі газэтамі, што вядуць хроніку літаратурнага жыцьця.

Махначу Г. зь Менску. Вашы допісы — яшчэ не рэцэнзіі, а толькі работа над памылкамі. Заўваг шмат, яны слушныя, але ня складзеныя ў цэльны тэкст. Тэма ж выданьняў пра культавую архітэктуру сапраўды вартая рэцэнзіі. Дапрацуйце.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0