Лісты ў рэдакцыю

 

Рашае вэртыкаль

Улада йдзе на прэзыдэнцкія выбары з прадчуваньнем перамогі. Сёньня ў яе руках усе козыры: тэлебачаньне, радыё, газэты зь вялізнымі накладамі, адданыя вэртыкальшчыкі. Расейскія тэлеканалы пачалі “раскрутку” цяперашняга прэзыдэнта ў часе ягоных візытаў. З дня ў дзень яны будуць паказваць Лукашэнку і казаць, што толькі ён здольны кіраваць нашай краінай. Шанцы апазыцыі на перамогу зьведзеныя амаль да нуля. Дапамагчы апазыцыі могуць хіба “вэртыкальшчыкі”, якія разумеюць правальнасьць Лукашэнкавага кіраваньня, але не жадаюць страціць уладу, а таму запатрабуюць ад падначаленых правесьці выбары, “як трэба”. Калі б апазыцыя дала ім пэўныя гарантыі, шанцы яе кандыдата падвысіліся б. Яны залежаць ад рашэньняў мясцовых “вэртыкальшчыкаў”.

Мар’ян Вянгроўскі, Астравец

 

Малады, харошы

Дасылаю анкету аб прагнозах на выбары. Упэўнены, што ўсе чытачы “НН” адкажуць на Вашыя запытаньні прыкладна як і я ды мая жонка. Але па-іншаму думае баба Ганна з Лукаўцаў, якую мы спаткалі ў аўтобусе. Яна вярталася з базару: “Вазіла прадаваць малако, бо хлеба незавошта купіць”. Баба Ганна распавяла, што “рукі абарвала, пакуль данесла да прыпынку, а гэта са 2 км, чатыры 3-х літровыя бітоны малака”. Паспачуваўшы, мы спыталі, за каго яна будзе галасаваць. “А за каго ж болей?” На пытаньне, чым яе так зачараваў Лукашэнка, адказала: “Я яго адразу ўпадабала. Малады, красівы. Увогуле я люблю Сталіна, Гарбачова і цяпер во... Лукашэнку! Усе нашыя будуць галасаваць за яго, бо больш няма за каго. Мы ня хочам быць рабамі Польшчы. І сын мой тожа будзе галасаваць, як я, за калгас. Бо можа, як-ніяк, з фэрмы скрасьці воз гною і загнаць на лецішчах – усё ж ня трэба браць на пляшку з маёй пэнсіі”.

Павал Бурдыка, Полацак

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0