Паштовая скрынка

Юр’ю С. зь Менску. Вашага водгуку зьмясьціць ня можам, бо ён быў бы нецікавы нашым чытачам. Перадамо яго сп.Тр-ву.

Генадзю Л. зь Менску. Усё слушна.

Сержуку П. з Барысава. “Руская аўтаномія” супярэчыць правілам праекту “Беларусь праз 100 гадоў”: гэта мусібыць невялікі тэкст пра Беларусь як цэлае або пра нейкі адзін з аспэктаў жыцьця за стагодзьдзе. А ў Вас — буйное апавяданьне. Дый не пісьменьнік Вы.

Васілю Д.-М. зь Менску. Фільм ня новы, а Вы разьбіраеце яго як навінку. Паколькі стужка даўняя, і людзі пасьпелі пабачыць яе ўжо ня раз, дык варта было б зьвярнуць увагу на менш відавочныя рэчы, напрыклад, параўнаньне перакладаў (Вы гэта зачапілі аднэй фразай), працу перакладчыкаў і, як Вы пішаце, “Багушэвіча нашага відэа”, сп.Станішэўскага, паходжаньне братоў Вачоўскі, беларускі Галівуд як такі.

Міколу Б. з Дубровы. Дзеяслоў “пабіць” быў ужыты не ў значэньні “набіць”, а ў значэньні “перамагчы, перайграць”. Слова “бацька” стаяла ў родным склоне, бо паясьняла дзеяслоў з адмоўем.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0