15 чэрвеня а 18-й гадзіне ў менскай галерэі «Падземка» мае адбыцца адкрыцьцё выставы новых карцінаў Алеся Родзіна «Т-АХЕЛЕС».
У праграме адкрыцьця — пэрформэнс Мітрыча & Мэханэраў культуры ў гукавым абрамленьні Ўлада Бубна.
Падчас імпрэзы будзе прадстаўлена вялікая карціна, якую мастак мае маляваць на працягу выставы, што будзе доўжыцца да 30 чэрвеня
Час працы выставы: ад 10-й да 20-й гадзіны, а ў выходныя ад 11-й да 20-й.