Шарэцкі ў Кліўлендзе

 

Старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі перабраўся зь Вільні ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Гэта адбылося два тыдні таму. Ягоныя сыны й жонка атрымалі “зялёную картку” яшчэ раней, але інфармацыя пра гэта не разгалошвалася. Разьмясьціўся фармальны кіраўнік нашае заканадаўчае ўлады ў Кліўлендзе — даўнім цэнтры беларускае дыяспары ў Амэрыцы.

 

Цяпер Сямён Шарэцкі падбірае супрацоўнікаў для беларускага прадстаўніцтва ў ЗША, якое, паводле нашых зьвестак, будзе складацца з трох дзясяткаў чалавек. Сярод тых, хто атрымаў прапанову працаваць там, — некаторыя былыя супрацоўнікі “НН”. Мяркуецца, што штаб Шарэцкага будзе каардынаваць кантакты зь Беларусяй.

Цікава, што ў віленскай кватэры Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, якую займаў Шарэцкі, цяпер атабарыўся іншы аўтар “НН”, полацкі пісьменьнік Алесь Аркуш, што распачаў працу на віленскай радыёстанцыі “Балтыйскія Хвалі”.

Б.Т.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0