15 чэрвеня ў Гродне адбылася чарговая акцыя супраць руйнавання старой часткі горада.

А пятай гадзіне каля ўжо разбуранага будынка па вуліцы Горкага, 29, маладыя актывісты дэмакратычнага руху усталявалі слуп з фотаздымкам. Пад фотаздымкам была прыбіта шыльда з надпісам: «Жылы дом. Помнік архітэктуры канструктывізму. 1936 — 6.X.2006. Трагічна загінуў». Паводле слоў краязнаўцы Ігара Лапехі, гэты будынак — узор заходняга канструктывізму, такіх дамоў у Гродне засталося прыблізна 10, а па усёй Беларусі — каля 100.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі, у найбліжэйшы час на вуліцах горада можа з’явіцца больш за 40 такіх слупоў, таму мэта акцыі — прыцягнуць ўвагу жыхароў да праблемы руйнавання помнікаў архітэктуры Гродна.

Андрэй Фралоў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0