Сабачыя гісторыі

Адзін сабака трапіў на той сьвет. Ідзе па тым сьвеце, любуецца Гражданамі. А самы кучаравы Граждан і пытаецца: “А вы тут как, по художественной части орудуете или по пионерской путёвке?”

Адзін сабака трапіў у пекла. А там чэрці смалу ў тазіках вараць, а сярод іх ходзіць Граждан і крычыць: “Даеш пяцігодку за тры гады!..”

Адзін сабака трапіў на банкет. Хацеў выпіць і закусіць, а лысы Граждан яму і кажа: “Піва адпускаецца толькі членам прафсаюзу і нежанатым кавалерам ордэна Чырвонай зоркі...”

Адзін сабака трапіў пад серп і молат. Ляжыць, памірае і ніхто не ратуе. Праз тыдзень падышоў Граждан і пытаецца: “Можа, вам галаву пілой адрэзаць, каб ня так мучыліся?..”

Адзін сабака трапіў пад трамвай. Трамвай сышоў з рэек і перакуліўся. Праз разьбітае акно на асфальт вываліўся Граждан і, убачыўшы сабаку, закрычаў: “Цяпер я не змагу жаніцца, як нармальны чалавек. Усе будуць казаць, што на трамваях езьдзіць ня ўмею...”

Адзін сабака трапіў у каналізацыю. Хацеў вылезьці на белы сьвет, ды раптам чуе голас Граждана: “Жыць застанешся. Жыцьцё даражэй!..”

Віктар Шніп


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0