Паштовая скрынка

 

Аляксандру Ў. зь Менску. Ваш ліст пераслалі Домашу, але ён на яго так і не адказаў.

Сяргею Г. зь Берасьця. “Творыкі” ў Вас атрымаліся крыху надуманыя, а таму нясьмешныя. Пішэце нам творы.

Алесі Р. з Смалявічаў. Дзеля перамогі над дыктатураю патрэбны найперш духоўны ўздым. Усё астатняе тады прыложыцца. За 80-я гады ў Польшчы падпольна выйшла каля 3000 кніг. У нас лік пакуль не ідзе нават на дзясяткі. Самае непрыемнае ў сёлетняй кампаніі — не паводзіны дзяржаўнае прэсы — яны якраз-такі прадказальныя, а тое, што апазыцыя запазычыла некаторыя прыёмы з прапагандысцкага арсэналу Лукашэнкі і што нацыянальнае пытаньне засталося па-за рамкамі дыскусіі.