Сабачыя гісторыі

Адзін сабака разьвітаўся з партыйным мінулым. Купіў лецішча і стаў вырошчваць агуркі. Побач жыў Граждан, які ў скрынках вырошчваў цьвікі. Адна скрынка была ў Шушкевіча.

Адзін сабака купіў гітару. Нясе дамоў, радуецца. І раптам Граждан на трактары спыніўся побач і пахваліўся: “А мне мама не дазваляе іграць на гітарах. У мяне кампазытарскія здольнасьці!”

Адзін сабака прыехаў у вёску выбіраць бульбу. Выйшаў раніцай на поле, а там ужо Граждан у барознах корпаецца. У канцы поля сьцяг на коліку матляецца, а пад сьцягам сядзяць Гражданы і нейкія паперы перабіраюць. Сабака ўсім сказаў “добрай раніцы”. А Граждан пацікавіўся: “А вы мужчынскага полу ці жаночага?”

Адзін сабака пайшоў у лагчынку каля ракі касіць сена. Граждан залез на хату, сеў на комін і ў бінокль сочыць за сабакам: “Я хачу даведацца, адкуль у гэтай пузатай драбязы такая нечалавечая праізвадзецельнасьць труда. Няўжо гэта мой сын?..”

Адзін сабака ахоўваў базар. Граждан доўга хадзіў каля базару, прыглядаўся, прынюхваўся і на сьвята пагранічніка вырашыў пранікнуць на ахоўваную тэрыторыю. Палез і адразу трапіўся сабаку, але не разгубіўся: “Дзядзенька, адпусьціце. Я пастрадаў ад савецкай улады. Пастрадаў ад белых, пастрадаў ад чырвоных, пастрадаў ад палякаў, ад немцаў, ад Пазьняка з Шушкевічам, ад Лукашэнкі... Адпусьціце, а то я вас за яйцы ўкушу, а сам павешуся...”

Віктар Шніп

 

Ад Граждана

Што піша пра мяне Віця Шніп — няпраўда, брэша аблыжнік вусаты.

А дзела было так:

Зайшоў я неяк у фільгармонію паслухаць чаго-колечы сьвежанькага з кампазытара Чымарозы. Купіў трубачку марозіва, сыходжу, аблізваючы, у нужнік, а там — гаўна-гаўна-а!.. “Мабыць, Віця апярэдзіў”, — падумалася.

І пра сабаку — чыстая няпраўда.

А дзела ж было так:

Прапала ў магазынах мяса. А я тым часам іду сабе ўзьлесьсем Купалаўскага сквэру. Бачу: ляжыць карова здохлая. “Мабыць, воўк зарэзаў!” — падумалася. А ў Лявіце напісана ж: здыхляціны і зьвераядзіны ён не павінен есьці, каб не апаганіцца гэтым.

З пашанай, Ваш Граждан


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0