Паштовая скрынка

 

Арцёму В. зь Менску. Малюнак недасканалы і злы. Злыя малюнкі зазвычай нясьмешныя.

Паўлу зь Менску. Пішаце, што выбары адабралі ў Вас веру ў Беларусь. Дык і слабая ж Ваша вера была!

Аляксандру Б. з Садкоў. Думак у Вас многа, але выкладаеце іх усе разам. Пастарайцеся выкладаць іх пасьлядоўна.

Кастусю В. зь Нью-Ёрку. Надрукаваць Ваш ліст ня можам, бо пра гэта ў Беларусі шмат пісалі апошнія 15 год.

Тодару К. зь Менску. Тэкст Ваш для газэты заскладаны.

Кацярыне С. зь Менску, Зьмітру Ц. З Рэчыцы. Вашыя лісты ў рубрыку “Беларусь праз сто гадоў” утрымліваюць крыху зашмат агульнае інфармацыі, але чыталі мы іх з задавальненьнем. Прыемна чытаць тэксты, напісаныя з такой верай у Беларусь.

Яўгену М. зь Менску. Дзякуй за камплімэнты на адрас “НН” ды “тарашкевіцы”, але допіс Ваш надрукаваць ня можам – каталікі пакрыўдзяцца. А яны ж ня горшыя ад праваслаўных.