Беларусь праз 100 гадоў

 

Будзем жыць як у Эўропе

Сёньняшняя Беларусь падобная да самых перадавых краінаў Эўропы 100 гадоў таму. Мэтро ў сталіцы пабудавалі праз стагодзьдзе пасьля лёнданскага, адноснае жабрацтва лельчыцкіх сялянаў дужа нагадвае сьціплае жыцьцё шатляндзкіх горцаў тае пары, а эратызм гарадзенскіх паэтаў — творчыя пакуты іхных венскіх калегаў часоў Фройда. Значыць, Беларусь праз 100 гадоў будзе падобная да сёньняшніх Нью-Ёрку ды Бэрліна? У кожнага беларуса будзе машына, мабільнік, Менск будзе горадам смогу, амаль безь зеляніны, у ім будуць жыць адно людзі сярэдняга дастатку, тады як багацейшыя ўсе чыста ў Заслаўі ды Ждановічах, а летам усе беларусы будуць душыцца на сьмярдзючых крымскіх і харвацкіх пляжах? А цэрквы будуць гэтаксама пераабсталёўваць з-за непатрэбнасьці пад офісы, як цяпер у Амстэрдаме? Тады як бэрлінцы і нью-ёркцы будуць жыць зусім іншым жыцьцём, лёгкім, нязмушаным і некланаваным з узораў на глянцавых вокладках?

Не, ня будзе такога. Бо ў Беларусі адна праблема вечная — кватэрная.

Андрусь Белавокі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0