Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку зь пераабраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
Злучаныя Штаты не прызнаюць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і падтрымліваюць заклікі правесьці паўторныя выбары, – з адпаведнай заяваю выступіў прэсавы сакратар амэрыканскай адміністрацыі Скот Макклелан.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс назваў перавыбары Аляксандра Лукашэнкі фарсам.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра рашучую падтрымку беларускай апазыцыі.
Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус паабяцаў падтрымку беларускаму народу.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту заявіла, што Аляксандар Лукашэнка ня можа быць прызнаны легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
Кіраўнікі Гомельскага і Берасьцейскага абласных выбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Кацора і Юрась Губарэвіч асуджаныя адпаведна на 8 і на 5 сутак арышту.
У Менску на розныя тэрміны арышту пакараныя 10 затрыманых 17 – 19 сакавіка грамадзкіх актывістаў.
У спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна застаецца каля 60 палітычных актывістаў, арыштаваных за ўдзел у масавых акцыях. Некалькі зьняволеных пачалі галадоўку.