Паштовая скрынка
Сяргею Б. з Гомелю. Праблема, узьнятая ў Вашых “Простых словах”, надуманая, таму і нарацыя вязьне ў мудрагелістым самакапаньні. Больш прадметнасьці, калі ласка.
Васілю А. з Магілёва. У перадапошніх “Абразках” дэфіцыт прадметаў, рэчаў, матэрыі. Унутраны сьвет аўтара і сацыяльны аналіз у выбраным Вамі жанры ня здатныя кампэнсаваць адсутнасьць карцінак жывое рэчаіснасьці.
Паўлу С. зь Менску. Апавяданьне Ваша дарэшты жыцьцёвае. Можа, таму мастацкасьці ў ім не хапае.
Міле Н. з Гомеля. Джойс не таму быў вялікі, што нібыта бессыстэмна запісваў усё, што ў галаву ідзе, а таму, што здолеў стварыць дублінскі кантэкст, адлюстраваць ірляндзкае сьветаадчуваньне. З вашае замалёўкі пра сябра й піцу ніякага кантэксту не відаць.
Прадзеду і Праўнуку зь Менску. Вершаў па-расейску не друкуем. Па-беларуску ўзялі б.