19 чэрвеня судзьдзя Ленінскага раёну Менску Т.Жулкоўская мусіла пачаць паўторна разглядаць справу Кастуся Лукашова, брата Вячаслава Сіўчыка, аднак працэс не адбыўся. На суд не зьявіўся пацярпелы ўчастковы Сушчэня, ён да 5 ліпеня знаходзіцца ў камандзіроўцы. Справу Кастуся Лукашова перанесьлі на 9 ліпеня.

20 лютага суд пакараў Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Кастуся прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 364 Крымінальнага кодэксу "Супраціў міліцыі". Інцыдэнт адбыўся 29 сакавіка летась, калі Лукашоў, вывозячы з бальніцы свайго брата В.Сіўчыка, не пагадзіўся спыніць аўтамабіль па патрабаваньні чалавека ў цывільным, як потым высьветлілася, супрацоўніка міліцыі. У красавіку Калегія Мінскага гарадзкога суду адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?