Латышы закрылі “Русское радио”

Латыская нацыянальная рада па радыё і тэлебачаньні 13 сакавіка спыніла вяшчаньне “Русского радио”. Згодна з латвійскімі законамі, радыёстанцыя можа вяшчаць на замежнай мове ня больш за 1/4 этэрнага часу, а парушэньні ў гэтым пляне з боку “РР” відавочныя.

 

Радыё пачало сваю дзейнасьць у Латвіі на пачатку 2000 г. і пастаянна парушала латвійскія законы пра дапушчальную долю вяшчаньня на замежнай мове. Фактычна па-латыску ішла — між расейскай папсой — толькі рэкляма ды выпускі навінаў. Латвійскія чыноўнікі спрабавалі зьмяніць сытуацыю — давалі папярэджаньні, часова прыпынялі дзейнасьць радыёстанцыі. Канчаткова не зачынялі, каб не рабіць скандалу. Але надоечы зьявілася добрая нагода для гэтага: у ААТ “Krievu Radio Riga”, зь якім працуе “РР”, 15 сакавіка скончылася ліцэнзія на вяшчаньне, і новай латышы не далі.

Калі б у Беларусі дзейнічаў закон, падобны да латвійскага, прыйшлося б забараніць усе 10 радыёстанцый, што прамываюць мазгі жыхарам Менску. Адзіную ж цалкам беларускамоўную, радыё “101,2”, улады забаранілі яшчэ ў 1996 г.

Язапат Змысла

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0