Водгук

 

Дзікі звычай

Вашу газэту ад 1 сакавіка ў наша аб’яднаньне прыслалі менчукі з пытаньнем, які цяпер год у нас ідзе?

 

Сапраўды, пра гэта можна задумацца, пабачыўшы здымкі на сёмай старонцы. Газэта растыражавала дзікі звычай забіваць на вачох сотняў людзей, сярод якіх ёсьць і шмат дзяцей. Можа быць, варта тады ўсім астатнім чытачам, не мусульманам, патлумачыць, у чым жа прыгажосьць забойства безабаронных жывёл? Спасылка на традыцыю беспадстаўная. Так можна спаслацца на яшчэ больш старадаўнюю традыцыю чалавечых ахвярапрынашэньняў. Пра якое зьмякчэньне нораваў можна марыць, бачачы такія здымкі? Аніводнае з ісьцінных вучэньняў старажытнасьці не запавядала гэткага пачварства, прыдуманага людзьмі ў апраўданьне сваёй жорсткасьці. Напэўна, нездарма ў многіх краінах пасада ката была спадчыннай, каб зло, як зараза, ня сталася звыклым для ўсіх. Гэтай публікацыяй вы далі нагоду яшчэ раз пераканацца ў тым, што прыгожага забойства не бывае! Там, дзе ліецца кроў, заўсёды боль, пакуты і сьмерць. Вы заклікаеце любавацца сьмерцю?

Маргарыта Пушкевіч, сяброўка трох зоаабарончых арганізацыяў Менску

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0