Паштовая скрынка

 

Зьмітру П. з Кастрыцы. Для друку падыходзіць, ды не для “НН” пакуль. Адчуваецца адсутнасьць унівэрсытэцкае адукацыі. Прапануйце на спробу нейкай спартовай газэце, балазе ў Вас у Барысаве выдаецца такая: “Афсайд”.

Кастусю Т. з Воршы. Ю.Станкевіча на атрыманьне Дзяржаўнай прэміі вылучылі. Во мо й будзе нагода для Вашага завялікага, як для газэты, “Папярэджаньня...”.

Зьмітру П. зь Менску. Напісана безь любові да прадмету. Прымітывізм адлюстроўвае стан асяродзьдзя, але не ідзе на карысьць сюжэту. Дый памылак мнагавата. У цэлым — слаба.

Руслану З. зь Менску. Ваш адкрыты ліст А.Лукашэнку надрукаваць ня можам.

Аляксандру Я. з Кобрыня. Вызначцеся з жанрам. Калі хочаце, каб Вашыя “Разумныя жывёлы” глядзеліся як прыпавесьці (кшталту быкаўскіх), трэба іх спрашчаць. Калі ж хочаце, каб зь іх былі апавяданьні, варта разблытаць некаторыя месцы, пакуль зразумелыя толькі Вам.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0