Petr Kellner
Petr Kellner

Чэскі мільярдэр Пэтэр Келнэр, маёмасьць якога ацэньваецца ў шэсьць мільярдаў даляраў, прагназуе зьмены ў Беларусі ўжо празь некалькі гадоў.

Расказваючы пра свой бізнэс, Пэтэр Келнэр нагадаў, што «ў Беларусі ў канцы 2006 г. мы купілі невялікі «Лорабанк», які будзе таксама прапаноўваць прадукты і паслугі па спажывецкім крэдытаваньні». «Гэты праект мы павінны запусьціць у канцы 2007 г.», — паведаміў чэскі магнат.

Свой прыход на беларускі рынак мільярдэр патлумачыў так:

«Празь некалькі гадоў сытуацыя (у Беларусі) зьменіцца, а значыць, нам трэба быць там ужо цяпер».

У інтэрвію газэце «Ведомости» Пэтэр Келнэр заявіў, што «урэшце эканоміка Беларусі стане адкрытай, я ў гэтым перакананы».

Фінансавая група PPF створаная ў 1991 г. У PPF уваходзяць «PPF banka», банк «Home Credit», «PPF Asset Management», страхавая кампанія «Česká pojišťovna», «CP Invest», «CP Direct», «CP Reinsurance company», пэнсійны фонд «CP», «CP Strategic Investments», «Home Credit» і «Česká pojišťovna» у Славаччыне, Чэская страхавая кампанія і «Хоум Кредит энд Финанс Банк» у Расеі, украінскія «Приват Кредіт», «Агробанк» і «Ceska Pojistovna Украіна», «Хоум Кредит Казахстан», «Лорабанк» (Беларусь).

Фінансавая група PPF купіла кантрольны пакет акцыяў беларускага «Лорабанку» ў канцы 2006 г. Актывы «Лорабанку» па стане на 30 верасьня 2006 г. складалі 6,4 млрд. рублёў (2,4 млн. эўра).

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0