Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапануе перагледзець стаўку падаходнага падатку, які спаганяецца не па месцы асноўнай работы. Як паведаміла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Галіна Радзюкевіч, яе плануецца скараціць з 20 працэнтаў да 15 працэнтаў ад сумы даходу.

На яе думку, гэта аблегчыць адміністраванне падаходнага падатку. Акрамя таго, у выпадку прыняцця такога рашэння стаўка падаходнага падатку будзе максімальна набліжана да сярэдняй стаўкі збораў па гэтаму падатку.

Па выніках 2006 года ў цэлым па народнай гаспадарцы Беларусі сярэдняя стаўка збораў па падаходнаму падатку склала 12,5 працэнта (па выніках 2005 года — 9,6 працэнта). Гэты паказчык па задэклараванаму сукупнаму гадавому даходу склаў адпаведна 11,8 працэнта і 12,6 працэнта.‑0‑

БЕЛТА

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0