Другую чаргу будаўніцтва канцэртна‑забаўляльнага комплексу Летняга амфітэатру плануецца пачаць адразу па завяршэнні фестывалю «Славянскі базар у Віцебску 2007». Аднак інвестыцыі для гэтага пачынаюць шукаць толькі зараз.

Віцебскі гарвыканкам абвяшчае конкурс на прыцягненне інвестараў для рэалізацыі другой чаргі забудовы, пра гэта паведамляе БЕЛТА са слоў першага намесьніка старшыні гарвыканкама Уладзіміра Каташука. Праект прадугледжвае з’яўленне на пляцоўцы каля амфітэатра аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, боўлінга, міні‑аквапарка і дзіцячага забаўляльнага комплекса.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы. Дужа вялікая зацікаўленасць у замежных інвестыцыях. Патрэба ў грошах такая, што гарвыканкам гатовы на ўнясенне зменаў у праект згодна з прапановамі інвестараў. Калі маеце грошы, то можаце пабудаваць у цэнтры Віцебска яшчэ якую‑небудзь геаметрычную спаруду па сваім узоры.

Нагадаем, што першая чарга комплексу — рэканструкцыя амфітэатру і пабудова даху — аплачвалася з бюджэту і каштавала 35 мільярдаў рублёў. Аднак другая чарга будзе будавацца пры падтрымцы прыватнага капіталу, пра гэта заявіў Уладзімір Каташук.

Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебску


Глядзі яшчэ:
У Віцебску маліліся за аднаўленьне гістарычнай спадчыны
Навошта ў старажытным Віцебску піраміды?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0