Паштовая скрынка

 

A.U. з Гомеля. Зашмат статыстыкі, замала аналізу ў апошнім Вашым спартовым допісе. Даўнавата не дасылалі Вы нам сваіх дзёньнікавых запісаў.

Янцы К. зь Менску. Ёсьць цікавая інфармацыя пра мэханізм пабудовы Эўразьвязу, але напісана занадта навукова. Назва вялая, няма інтрыгі апавяданьня. Трымалі-трымалі, чакаючы нейкай інфармацыйнай нагоды, а такой ня здарылася. Дык не знайшлося і апраўданьня, каб надрукаваць. Калі будзеце перапрацоўваць, арыентуйцеся на стыль “Le Nouvel Observateur”.

Зьмітру П. з Кастрыцы. “Стомленасьць чакаць” напісаная пад уплывам моманту, эмоцыі, а таму выйшла надрыўная. А фэльетон “На Алімпіяду!” проста прыпазьніўся. Такія рэчы трэба прымяркоўваць да падзеяў і прадбачыць наперад.

Міку С-ку. “Экспансію аўтобуса №14” рыхтуем да друку.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0