На вонкавых межах ЭЗ будуць дзейнічаць новыя правілы ўвозу і вывазу наяўных грашовых сродкаў

Цяпер усе тыя, хто ўяжджае на тэрыторыю ЭЗ альбо пакідае яе і правозіць суму, што перавышае 10 тысячаў эўра, павінны задэкляраваць яе. Пры гэтым ня мае значэньня, ці сума правозіцца ў банкнотах эўра ці іншай валюты, альбо, напрыклад, у выглядзе некрасаваных чэкаў.

Па словах Ласла Ковача, Эўрапейскага Камісару па фіскальных і мытных пытаньнях, «новыя правілы ўскладняць жыцьцё тэрарыстам, якія правозяць празь мяжу наяўныя сродкі, неабходныя для фінансаваньня незаконных дзеяньняў». У той жа час, па словах Камісара, «новыя правілы ня будуць накладаць непрапарцыйных адміністратыўных фармальнасьцяў на большасьць людзей, якія ўяжджаюць на тэрыторыю ЭЗ».

Згодна з новымі правіламі, мытныя службы ЭЗ маюць права аглядаць багаж асобаў, якія перасякаюць мяжу ЭЗ, і затрымліваць наяўныя сродкі, якія не былі задэкляраваныя.

Асноўнай мэтай новых правілаў ёсьць папярэджаньне фінансаваньня незаконных дзеяньняў, у прыватнасьці тэрарызму і злачыннай дзейнасьці.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0