Навіны

 

Беларусь у NATO...

Падчас сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны ў Чарнігаве 29 траўня Лукашэнка гэтак адкамэнтаваў рашэньне Ўкраіны пачаць працэдуру ўступу ў NATO: “Мы ўважліва вывучаем гэтае рашэньне. З нашага боку будзем ня толькі рабіць адпаведныя высновы, а можа і рухі — трэба рабіць розныя крокі. Ня думайце, што мы наагул не вядзем ніякага дыялёгу з NATO”.

Калугіна выпусьцілі

Былога дырэктара заводу “Атлянт” Леаніда Калугіна вызвалілі з-пад варты, зьмяніўшы яму меру стрыманьня. Аднак абвінавачаньні супраць яго ня зьнятыя.

Гора ад памераў

Расея ня ўвойдзе ў Эўрасаюз у агляднай будучыні, — заявіў у Маскве Рамана Продзі, кіраўнік эўрапейскага ўраду. “Памеры Расеі зьмянілі б прыроду Эўрасаюзу”. Плошча Расеі, сапраўды, складае 17 075,4 тыс. кв. км, тады як плошча краінаў Эўразьвязу разам — 3 249,5 тыс. кв. км, у 5 разоў меншая. Для параўнаньня: плошча Беларусі складае ўсяго 207 тыс. кв.км.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0