аб усім патроху

Новы шэф контравыведкі

Прызначаны в.а. начальніка ўпраўленьня ваеннай контравыведкі — першы намесьнік адстаўленага К.Хрушчова палкоўнік Аляксей Яўфімаў.

МАЗ вінаваціць “Wprost”

Менскі аўтамабільны завод і “Інфабанк” зьбіраюцца падаць у суд на польскі часопіс “Wprost”. У часопісе яны былі зьвінавачаны ва ўдзеле ў нелегальным гандлі зброяй. Кампаніі заяўляюць: гэта паклёп.

Папа пойдзе ў адстаўку

82-гадовы Ян Павал ІІ можа абвесьціць пра сваю адстаўку ў жніўні, у часе візыту ў Польшчу, у свой родны Кракаў. Пасьля адстаўкі Ян Павал ІІ можа застацца ў адным з польскіх манастыроў.

Выбары праз Інтэрнэт

У нядзелю 16 тыс. студэнтаў жэнэўскіх ВНУ галасавалі на рэфэрэндуме па праблеме абортаў праз Інтэрнэт. Гэта першае Інтэрнэт-галасаваньне ў Эўропе. Рэфэрэндум выйгралі прыхільнікі легалізацыі спаронаў.

Малдаўская — адзіная

Канстытуцыйны суд Малдовы адмяніў рашэньне парлямэнту, каб запісы ў актах грамадзянскага стану дубляваліся па-расейску. Раз малдаўская адзіная дзяржаўная мова, інакш ня можа быць, пастанавіў ён.

Першая АЭС за 10 гадоў

Парлямэнт Фінляндыі ўхваліў праект пабудовы новай (пятай па ліку) АЭС. Гэта першая за дзесяцігодзьдзе новая АЭС у Эўропе.

Для Чэхіі Расея пагроза

Міністар абароны Чэхіі Тврдзік матываваў неабходнасьць закупкі зьнішчальнікаў “Grippen” захаваньнем расейскай пагрозы. МЗС Расеі заявіла ў сувязі з гэтым пратэст.

Чыгунны Пуцін

На Кусiнскiм лiцейна-машынабудаўнiчым заводзе, што ў Чэлябiнскай вобласьцi, наладжаная адлiўка чыгунных бюстаў расейскага прэзыдэнта. Бюсты мацуюць на каменныя пастамэнты й прадаюць за 44100 расейскіх рублёу (каля 1400 даляраў) за штуку.

Мiкола Кiсель


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0