Акцыя ў падтрымку НН у Салігорску. Фота Алеся Міхалка
Акцыя ў падтрымку незалежнай прэсы ў Менску. Фота «Радыё Свабода»

20 чэрвеня адзначаецца Рэспубліканскі дзень падпісчыка. «Белпошта» з гэтай нагоды ладзіць сьвяточныя акцыі на Галоўпаштамце ды ў найбуйнейшых паштовых аддзяленьнях сталіцы.

Тым часам у падпісным каталёгу адсутнічае больш за дзясятак незалежных выданьняў. На Захадзе яны папросту зьвярнуліся б да іншай фірмы, якая займаецца распаўсюдам газэтаў праз падпіску. Але ў Беларусі дзяржаўнае прадпрыемства «Белпошта» мае манаполію на такую дзейнасьць. Вось ужо другі год кожная незалежная газэта знаходзіць свой спосаб даходзіць да чытача, выдаткоўваючы на гэта непараўнальна болей грошай і часу.

Нагадаем, больш за дзесяць незалежных выданьняў, сярод якіх апынуліся «Наша Ніва», «Народная воля», «Свободные новости плюс», «Товарищ», «Брестский куръер», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Вольнае Глыбокае», «Борисовские новости», пінскі тыднёвік «Мясцовы час», баранавіцкая газэта «Intex-press» былі выдаленыя з падпіснога каталёгу «Белпошты» ў лістападзе 2005 г. .

На просьбы рэдакцый і на патрабаваньні чытачоў вярнуць газэты ў каталёг кіраўніцтва «Белпошты» адказвае, што... ня хоча: паводле заканадаўства, уключэньне выданьня ў падпісны каталёг ёсьць правам, а не абавязкам прадпрыемства. Гэта пацьвердзіла і намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Артыкулы 12, 14, 26 Закону «Аб паштовай сувязі» гарантуюць забесьпячэньне роўнага доступу для ўсіх карыстальнікаў паштовай сувязі.

Між іншым Закон «Аб паштовай сувязі» кажа, што любое выданьне, зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі, і якое выдаецца на тэрыторыі Беларусі, мае права на разьмяшчэньне яго ў каталёгу для арганізацыі падпіскі і дастаўкі адрасату. Закон гарантуе мажлівасьць распаўсюду друкаваных СМІ. Артыкулы 12, 14, 26 Закону «Аб паштовай сувязі» гарантуюць забесьпячэньне роўнага доступу для ўсіх карыстальнікаў паштовай сувязі.

***

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?