У сераду пройдуць матчы 10‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Менску, на стадыёне «Тарпэда» (станцыя мэтро «Аўтазаводзкая») »пройдзе матч сталічных камандаў «Менск» і «Дынама». «Менск» займае цяпер апошні радок у турнірнай табліцы. Дынамаўцы ідуць восьмымі. Які футбол, такое і дэрбі.

Пачатак а 18.30. Уваход бясплатны.

У сераду таксама згуляюць: «Дняпро» (Магілёў) — «Нёман» (Горадня. Пачатак а 18.30. БАТЭ (Барысаў) — МТЗ‑РІПА (Менск) 19.00. «Віцебск» — Нафтан (Наваполацак). 18.00; «Тарпэда» (Жодзіна)‑ «Гомель» — 18.00; «Дынама» (Берасьце) — «Дарыда» (Менскі раён). Пачатак а 19.30

Адзін матч быў згуляны ў аўторак. «Смургоні» саступілі салігорскаму «Шахцёру» зь лікам 0:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0