Пасля далучэння да Шэнгенскага пагаднення, якое запланавана на 1 студзеня 2008 года, Літва пакіне бясплатнымі візы для асобных катэгорый грамадзян Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас.

Паводле яго слоў, цяпер літоўскае пасольства выдае бясплатныя візы для цэлага спіса катэгорый беларускіх грамадзян, у тым ліку для асоб малодшых за 21 год і старэйшых за 65 гадоў, для прадстаўнікоў навукі, культуры і мастацтва, для тых, у каго на тэрыторыі Літвы пахаваны блізкія сваякі. Плануецца, што гэты ж спіс будзе дзейнічаць і пасля ўступлення Літвы ў Шэнген.

Эдмінас Багдонас перакананы, што плануемае павышэнне кошту шэнгенскіх віз да 60 еўра негатыўна паўплывае на двухбаковыя адносіны Беларусі і Літвы. «Менш за ўсё мы хацелі б, каб ад гэтага пацярпелі простыя людзі, якія ездзяць у Літву проста таму, што яна ім падабаецца», — сказаў дыпламат. Ён адзначыў, што консульскія службы дзвюх краін вядуць пастаянныя кансультацыі па выпрацоўцы мер для мінімізацыі негатыўных наступстваў магчымага павышэння кошту шэнгенскіх віз.

Як падкрэсліў Эдмінас Багдонас, у Бруселі Літва пастаянна на ўсіх узроўнях выступае за зніжэнне кошту віз для беларускіх грамадзян. «Мы гаворым аб гэтым на ўсіх сустрэчах, пастаянна галасуем за зніжэнне і знайшлі іншыя краіны‑калегі, якія таксама будуць падымаць рукі», — сказаў літоўскі пасол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?