Падпіска салідарнасьці
Шаноўныя чытачы! Спаміж вас ёсьць тыя, хто хацеў бы выпісваць “Нашу Ніву”, але ня мае за што. Пры сёньняшняй эканамічнай дыскрымінацыі беларусаў і бюракратычным прэсынгу супраць усяго беларускага наша газэта (як, зрэшты, і ўсе астатнія) выходзіць сабе ў страту, а каштуе пры гэтым нятанна. Ёсьць сярод вас і такія, чыё фінансавае становішча лепшае і хто ахвотна дапамагае іншым. Мы прапануем злучыць жаданьні адных і ахвярнасьць іншых.
Усе, хто хацеў бы выпісваць “НН”, але ня мае на тое сродкаў, паведаміце ў рэдакцыю свае адрасы. Усе, хто хацеў бы дапамагчы сваім бяднейшым суайчыньнікам падпіскаю, паведаміце пра сябе рэдакцыі. Гэта дасьць камусьці каштоўную магчымасьць чытаць газэту беларускай душы штотыдзень.
Наш адрас: а/с 537, 220050, Менск. Наш e-mail: [email protected] Нашы тэлефоны: 288-12-32, (8-0296) 13-32-32.
Няхай чытачоў у “НН” будзе болей.
Рэдакцыя